Паважаныя сябры! Рады вітаць Вас на нашым сайце. Тут вы можаце:

– знайсці актуальныя публікацыі, што былі надрукаваны ў часопісе, а таксама матэрыялы, што не ўвайшлі ў часопіс
(дадаткі, фотаздымкі, водгукі чытачоў),

– азнаёміцца са зместам часопіса за апошнія гады (па нумарах і па рубрыках),

– даведацца, якія мерапрыемствы былі праведзены "Народнай асветай" і якія плануюцца ў бліжэйшы час,

– атрымаць поўную інфармацыю пра майстар-класы ад "Народнай асветы",

– пазнаёміцца з нашымі сябрамі, партнёрамі і тымі, хто рыхтуе часопіс да друку,

– атрымаць кансультацыю па правілах афармлення матэрыялаў, прызначаных для публікацыі ў часопісе.

 

Мы даступны таксама
па ICQ 446683030. Таксама вы можаце задаць свае пытанні ў on-line рэжыме праз сетку SKYPE
nasveta_journal

Увага! Актуальная публікацыя

№9 2017 г.

 

 

Казаченок В. В. Информационные технологии в образовании: новые ресурсы и возможности
 

старонкі 3-6

 

 

Сивашинская Е. Ф. Подросток с синдромом Аспергера: основы взаимодействия в семье
 

старонкі 87-90

 

 

 

Круглый стол
«Наука, обогащенная практикой,
и практика, подкрепленная наукой:
миссия выполнима» с участием представителей педагогической общественности Республики Беларусь

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Атэстацыя педагагічных кадраў»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Факультатыў у школе»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Энергазберажэнне ў школе»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Прафарыентацыя ў школе»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый «Інтэрактыўны праект «Бацькоўскі сход»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Інфармацыйная культура педагога»

 

 

Систематизированный список публикаций рубрики «Педагогическая ассамблея»

 

Навіны ад «Народнай асветы»

Чытайце ў наступным нумары:

Энцыклапедыя «Школы Беларусі»:

гімназія № 1 г. Горкі

 

Навіны сайта:

 

 
 

 

 

 

Настаўнік і часопіс:
мы стаім на адной педагагічнай платформе

Шаноўныя калегі!

Сёння фарміраванне прафесійнага адзінства і калегіяльнасці ў сістэме адукацыі выступае як найважнейшая задача развіцця сучаснай беларускай школы. Карэнныя трансфармацыі ў сістэме адукацыі ці ўкараненне адной канкрэтнай ідэі немагчымы без пераканання кожнага ўдзельніка адукацыйнага працэсу ў іх неабходнасці, эфектыўнасці і мэтазгоднасці.

Даследаваннямі ўстаноўлена, што змест і структура дзелавых сувязей у прафесійнай дзейнасці істотна ўплываюць на працэсы творчага росту, фарміравання адзінства і калегіяльнасці. Вузкапрафесійныя зносіны (напрыклад, у межах толькі свайго прадмета, школы, рэгіёна) перашкаджаюць з’яўленню новых ідэй, укараненню новых падыходаў да навучання, у той час як зносіны з шырокім колам спецыялістаў несумненна спрыяюць іх узаемнаму ўзбагачэнню і самаразвіццю. Новыя ўменні і веды, новы стыль паводзін залежаць ад таго, ці працуюць педагогі ізалявана, ці абменьваюцца ідэямі, ці аказваюць узаемную падтрымку адзін аднаму, ці пазітыўна ставяцца да сваёй працы, ці дакладна і эфектыўна выкарыстоўваюць прафесійную інфармацыю.

На наш погляд, менавіта часопіс пераўтвараецца сёння ў тую інавацыйную пляцоўку, дзе пад уплывам навукова і метадычна выверанай прафесійнай інфармацыі аператыўна, комплексна і сістэмна фарміруецца методыка роздуму і методыка дзеяння, шліфуюцца новыя сродкі і магчымасці для канструявання ўласнай педагагічнай філасофіі. Менавіта педагагічныя СМІ з’яўляюцца тым аб’яднальным фактарам, што фарміруе калектыўнае мысленне, адзінства і прафесійную калегіяльнасць. Мы актыўна працуем над тым, каб наш аўтар і чытач валодаў сфарміраваным пачуццём адказнасці за ўласнае прафесійнае развіццё на аснове стратэгічна выверанай, сацыяльна значнай, якаснай інфармацыі.

А гэта значыць – мы стаім з вамі, шаноўныя чытачы, аўтары, калегі і паплечнікі, на адной педагагічнай платформе.

Прывяду радкі з пісьма ў рэдакцыю дырэктара гімназіі № 2 г. Салігорска Вячаслава Аркадзьевіча Ахрэмчыка: «Ваша выданне – крыніца натхнення для кожнага педагога: ён знаходзіць педагагічныя таленты, узнімае іх па лесвіцы прафесійнага поспеху і, як маяк, дапамагае трымацца правільнага кірунку».

А настаўніца гэтай жа гімназіі Лілія Аляксандраўна Валчок дапаўняе гэтую думку ўласнымі паэтычнымі радкамі:

Герой вашых артыкулаў – настаўнік,

Сюжэты на старонках – сэнс жыцця

І ісціна святая: з часоў даўніх

«Асвета» для народа – пульс жыцця.

У час мітуслівы, а парой – нялёгкі,

У век сацыяльных і тэхнічных перамен

Прызваны Богам не шукаць палёгкі:

Душ выхаванне патрабуе змен.

Вы дорыце настаўніку надзею,

Прызнанне, клопат, чалавечае цяпло.

Мы ўдзячны вам, што лепшыя падзеі

Жыцця праходзяць праз «народнае» святло.

Адказам на такія водгукі, меркаванні і ацэнкі можа быць толькі наша самаадданая, творчая праца пад дэвізам «Разам з настаўнікам насустрач школе ХХІ стагоддзя!».

Мы запрашаем новых аўтараў са свежымі ідэямі, канкрэтнымі прапановамі, нестандартнымі падыходамі ў педагагічную майстэрню пад назвай «Народная асвета». Упэўнены, што інавацыі нараджаюцца ўнутры нас.

Мы і надалей будзем разам здзяйсняць дыягностыку і карэкцыю прафесійнай дзейнасці, вытрымліваць баланс паміж методыкай мыслення і методыкай дзеяння, фарміраваць інфармацыйную культуру педагога, усімі даступнымі нам сродкамі пісаць гісторыю айчыннай адукацыі, маляваць рэалістычны педагагічны пейзаж.

Сябруйце з «Народнай асветай» – і вы заўсёды будзеце на вяршыні педагагічнай навукі і практыкі!

 


Кантактная інфармацыя рэдакцыі: тэлефоны:  +375-17-267-62-68;  +375-17-267-33-97; факс: + 375-17-267-64-69

паштовы адрас: 220023, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вуліца А.Макаёнка, 12

электронны адрас:   info@n-asveta.by

Апошняе абнаўленне 26.09.2017

© Рэдакцыя часопіса «Народная асвета», 2006-2013