Паважаныя сябры! Рады вітаць Вас на нашым сайце. Тут вы можаце:

– знайсці актуальныя публікацыі, што былі надрукаваны ў часопісе, а таксама матэрыялы, што не ўвайшлі ў часопіс
(дадаткі, фотаздымкі, водгукі чытачоў),

– азнаёміцца са зместам часопіса за апошнія гады (па нумарах і па рубрыках),

– даведацца, якія мерапрыемствы былі праведзены "Народнай асветай" і якія плануюцца ў бліжэйшы час,

– атрымаць поўную інфармацыю пра майстар-класы ад «Народнай асветы»,

– пазнаёміцца з нашымі сябрамі, партнёрамі і тымі, хто рыхтуе часопіс да друку,

– атрымаць кансультацыю па правілах афармлення матэрыялаў, прызначаных для публікацыі ў часопісе.

 

Мы даступны таксама
па ICQ 446683030. Таксама вы можаце задаць свае пытанні ў on-line рэжыме праз сетку SKYPE
nasveta_journal

Увага! Актуальная публікацыя

№11 2017 г.

 

 

Михайлова Н. С. Самообразовательная деятельность – сложное многомерное явление
 

старонкі 11-13

 

 

Месникович С. А. Первая влюбленность подростка и стратегия поведения взрослых
 

старонкі 84-87

 

 

 

Круглый стол
«Наука, обогащенная практикой,
и практика, подкрепленная наукой:
миссия выполнима» с участием представителей педагогической общественности Республики Беларусь

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Адміністрацыйны партфель»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Атэстацыя педагагічных кадраў»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Ідэалагічны вектар»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Бізнес інкубатар»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Факультатыў у школе»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Энергазберажэнне ў школе»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Прафарыентацыя ў школе»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый «Інтэрактыўны праект «Бацькоўскі сход»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Інфармацыйная культура педагога»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый рубрыкі «Педагагічная асамблея»

 

Навіны ад «Народнай асветы»

Чытайце ў наступным нумары:

Энцыклапедыя «Школы Беларусі»:

СШ № 5 г. Рагачова

 

Навіны сайта:

 

 
 

 

 

 

 

Пераможцы і намінанты XIII конкурсу

 

Запрашэнне да ўдзелу ў фестывалі

Зацверджана

 

Галоўны рэдактар

ўстановы «Рэдакцыя газеты

«Настаўніцкая газета»

_______________В. А. Кнышаў

 

 

 

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб фестывалі школьных СМІ «Пунсовыя ветразі»

 

І. Агульныя палажэнні

Фестываль школьных СМІ «Пунсовыя ветразі» (далей – фестываль), скіраваны на павышэнне прэстыжу журналісцкай прафесіі сярод моладзі, стварэнне спрыяльнай інфармацыйнай прасторы ў дзіцячым і маладзёжным асяроддзі, стымуляванне творчай актыўнасці педагогаў праводзіцца па ініцыятыве філіяла «Рэдакцыя часопіса «Народная асвета» ўстановы «Рэдакцыя газеты «Настаўніцкая газета».

1.1. Мэты фестывалю:

  • выяўленне ў сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях і пазашкольных установах Рэспублікі Беларусь творчых калектываў (школьных рэдакцый), якія ствараюць уласныя газеты і часопісы;

  • развіццё творчых здольнасцей падлеткаў, юнакоў і дзяўчат;

  • фарміраванне мультыкультурнай пазіцыі дзяцей і моладзі;

  • прыцягненне ўвагі да праблем дзяцей і моладзі, навучання і выхавання, узаемадзеяння сям’і, школы і дзіцячых грамадскіх арганізацый;

  • павышэнне інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню дзяцей і моладзі на аснове нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей;

  • папулярызацыя перадавога педагагічнага вопыту ў галіне стварэння школьных газет і часопісаў, электронных СМІ.

1.2. Арганізатарам фестывалю з’яўляецца ўстанова «Рэдакцыя газеты «Настаўніцкая газета»

1.3. Удзельнікамі фестывалю могуць быць школьныя рэдкалегіі і творчыя калектывы, а таксама рэдкалегіі пазашкольных устаноў, якія выпускаюць свае друкаваныя або электронныя СМІ (газеты, часопісы, альманахі і інш.).

ІІ. Парадак правядзення фестывалю

2.1. Фестываль праводзіцца ў наступныя тэрміны:

  • пачатак фестывалю – 1 студзеня 2018 г.

  • заканчэнне фестывалю – 31 снежня 2018 г.

2.2. Фестывальныя мерапрыемствы праводзяцца на працягу 2018 г. і ўяўляюць сабой:

  • майстар-класы «Школьная медыяпрастора» па заяўках удзельнікаў фестывалю (студзень – снежань 2018 г.);

  • інфармацыйна-асветніцкую акцыю «Фестываль школьных СМІ «Пунсовыя ветразі» на старонках СМІ і на сайце часопіса www.n-asveta.by (студзень – снежань 2018 г.);

  • вучнёўскую канферэнцыю «Роля сродкаў масавай інфармацыі ў жыцці школы» (лістапад 2018 г.);

  • прэс-канферэнцыю з журналістамі друкаваных і электронных СМІ Беларусі (май 2018 г.);

  • майстар-класы для новых удзельнікаў фестывалю «Пунсовыя ветразі»: «Арганізацыя работы школьнай рэдкалегіі», «Фатаграфія ў школьных СМІ», «Дызайн і вёрстка перыядычнага выдання» (май 2018 г.);

  • прэзентацыю фестывалю «Пунсовыя ветразі» на міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «СМІ ў Беларусі» (май 2018 г.);

  • экскурсіі для ўдзельнікаў фестывалю ў рэдакцыі вядучых СМІ Беларусі, Дом друку, Белтэлерадыёкампанію, Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь (май 2017 г.);

  • профільную змену для ўдзельнікаў і пераможцаў фестывалю «Пунсовыя ветразі» ў Нацыянальным дзіцячым аздараўленча-адукацыйным цэнтры «Зубронак» (па ўзгадненні з НДААЦ «Зубронак» і ўпраўленнямі адукацыі аблвыканкамаў);

  • конкурс на лепшае школьнае друкаванае выданне «Спроба пяра» (1.02.2018 – 25.04.2018 г.).

ІІІ. Парадак правядзення конкурсу «Спроба пяра»

3.1. Конкурс праводзіцца па двух намінацыях:

  • «Лепшая школьная газета» (1, 2, 3 месца);

  • «Лепшы школьны часопіс» (1, 2, 3 месца);

 

дадаткова ўстанаўліваюцца ўзнагароды ў тэматычных намінацыях:

  • «За творчы падыход да асвятлення школьнага жыцця»;

  • «За актуальнасць тэм і імкненне да дасканаласці»

  • «За якаснае асвятленне школьнага жыцця і сучасны дызайн»

  • «За прафесіяналізм і актыўную жыццёвую пазіцыю»

  • «За актыўны ўдзел»

  • «За якасную арганізацыю рэдакцыйна-выдавецкага працэсу»

  • «За актуальны змест і яркае паліграфічнае выкананне»

  • «За ўдалы дэбют і творчы падыход да асвятлення школьнага жыцця»

  • «За прафесійны падыход да стварэння школьнай газеты»

  • «За якаснае асвятленне дзейнасці сучаснай школы»

  • «За актуальнасць тэматыкі і актыўную жыццёвую пазіцыю»

  • «За якаснае асвятленне дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў»

  • «За лепшую тэматычную арганізацыю матэрыялаў на старонках выдання»

  • «За сучасны дызайн і тэматычную разнастайнасць»

  • «За жанравае пастаянства і тэматычную разнастайнасць»

  • «За паспяховае засваенне інтэрнэт-прасторы і актуальнасць зместу»

3.2. Для ўдзелу ў конкурсе рэдкалегіі (творчаму калектыву) неабходна да 20 красавіка 2018 г. даслаць на адрас рэдакцыі часопіса «Народная асвета» тры розныя нумары сваёй газеты (часопіса) або дыск з лакальнай версіяй электроннага СМІ, якія выйшлі ў 2017/18 навучальным годзе. Асобна дадаецца кароткая анатацыя, якая павінна ўтрымліваць інфармацыю пра заснавальніка, каардынатара праекта, склад рэдкалегіі, кантактны тэлефон, поўны паштовы і электронны адрасы.

3.3. Фінал конкурсу «Спроба пяра» і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў Мінску падчас міжнароднай выстаўкі «Сродкі масавай інфармацыі ў Беларусі» (май 2018 г.).

3.4. У склад журы ўваходзяць прадстаўнікі педагагічных і дзіцячых СМІ школ, гімназій, ліцэяў, Інстытута журналістыкі БДУ, іншых устаноў і арганізацый.

IV. Крытэрыі ацэнкі конкурсных выданняў

4.1. Конкурснае выданне павінна адлюстроўваць актуальныя палітычныя і грамадскія падзеі, найважнейшыя аспекты жыцця навучальнай ці выхаваўчай установы, дэманстраваць творчы патэнцыял стваральнікаў газеты (часопіса).

4.2. Падчас ацэнкі школьных СМІ журы звяртае ўвагу на:

  • сістэмнасць і перыядычнасць выхаду школьнай газеты (часопіса);

  • актуальнасць, злабадзённасць і запатрабаванасць выдання;

  • тэматычную і жанравую разнастайнасць;

  • наяўнасць арыгінальных аўтарскіх матэрыялаў;

  • мастацкае і тэхнічнае афармленне выдання;

  • адпаведнасць заяўленаму тыпу выдання (па структуры, рубрыкацыі, графічным і дызайнерскім афармленні).

4.3 Аргкамітэт і журы прадугледжваюць дыпломы і каштоўныя падарункі для пераможцаў у кожнай намінацыі, а таксама шэраг узнагарод для ўдзельнікаў конкурсу за асобныя творчыя дасягненні.

4.4 Элетронная версія Палажэння размешчана на сайце часопіса www.n-asveta.by.

 Праекты часопіса "Народная асвета"


Кантактная інфармацыя рэдакцыі: тэлефоны:  +375-17-267-62-68;  +375-17-267-33-97; факс: + 375-17-267-64-69

паштовы адрас: 220023, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вуліца А.Макаёнка, 12

электронны адрас:   info@n-asveta.by

Апошняе абнаўленне 06.12.2017

© Рэдакцыя часопіса «Народная асвета», 2006-2013