|
|
ПАЛАЖЭННЕ аб фестывалі школьных СМІ «Пунсовыя ветразі»
І. Агульныя палажэнні Фестываль школьных СМІ «Пунсовыя ветразі» (далей – фестываль), скіраваны на павышэнне прэстыжу журналісцкай прафесіі сярод моладзі, стварэнне спрыяльнай інфармацыйнай прасторы ў дзіцячым і маладзёжным асяроддзі, стымуляванне творчай актыўнасці педагогаў праводзіцца па ініцыятыве рэдакцыі часопіса «Народная асвета» ўстановы «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса». 1.1. Мэты фестывалю:
1.2. Арганізатарам фестывалю з’яўляецца ўстанова «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса» 1.3. Удзельнікамі фестывалю могуць быць школьныя рэдкалегіі і творчыя калектывы, а таксама рэдкалегіі пазашкольных устаноў, якія выпускаюць свае друкаваныя або электронныя СМІ (газеты, часопісы, альманахі і інш.). ІІ. Парадак правядзення фестывалю 2.1. Фестываль праводзіцца ў наступныя тэрміны:
2.2. Фестывальныя мерапрыемствы праводзяцца на працягу 2024 г. і ўяўляюць сабой:
ІІІ. Парадак правядзення конкурсу «Спроба пяра» 3.1. Конкурс праводзіцца па двух намінацыях:
дадаткова ўстанаўліваюцца ўзнагароды ў тэматычных намінацыях:
3.2. Для ўдзелу ў конкурсе рэдкалегіі (творчаму калектыву) неабходна да 1 мая 2024 г. даслаць на адрас рэдакцыі часопіса «Народная асвета» тры розныя нумары сваёй газеты (часопіса) або дыск з лакальнай версіяй электроннага СМІ, якія выйшлі ў 2023/24 навучальным годзе. Асобна дадаецца кароткая анатацыя, якая павінна ўтрымліваць інфармацыю пра заснавальніка, каардынатара праекта, склад рэдкалегіі, кантактны тэлефон, поўны паштовы і электронны адрасы. 3.3. У склад журы ўваходзяць прадстаўнікі педагагічных і дзіцячых СМІ школ, гімназій, ліцэяў, Інстытута журналістыкі БДУ, іншых устаноў і арганізацый. IV. Крытэрыі ацэнкі конкурсных выданняў 4.1. Конкурснае выданне павінна адлюстроўваць актуальныя палітычныя і грамадскія падзеі, найважнейшыя аспекты жыцця навучальнай ці выхаваўчай установы, дэманстраваць творчы патэнцыял стваральнікаў газеты (часопіса). 4.2. Падчас ацэнкі школьных СМІ журы звяртае ўвагу на:
4.3 Аргкамітэт і журы прадугледжваюць дыпломы для пераможцаў у кожнай намінацыі, а таксама шэраг узнагарод для ўдзельнікаў конкурсу за асобныя творчыя дасягненні. 4.4 Элетронная версія Палажэння размешчана на сайце часопіса www.n-asveta.by.
Вынікі конкурсу будуць падводзіцца дыстанцыйна!!!
|
Кантактная інфармацыя рэдакцыі: тэлефоны: +375-17-215-05-19(факс); +375-17-215-05-18; 215-05-20 Рэжым работы: панядзелак – чацвер (09.00-18.00), пятніца (09.00-16.45), субота-нядзеля (выхадны дзень), перапынак на абед (13.00-14.00) паштовы адрас: 220013, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 77 электронны адрас: info@n-asveta.by Апошняе абнаўленне 14.11.2024 © Рэдакцыя часопіса «Народная асвета», 2006-2023 |