Падпіска
Рэдкалегія навукова-педагагічнага часопіса «Народная асвета», заснавальнікам якога з’яўляецца Міністэрства адукацыі, глыбока пераканана ў тым, што праблема павышэння якасці адукацыі і развіцця прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных кадраў хвалюе вас не менш, чым калектыў старэйшага навукова-педагагічнага выдання Рэспублікі Беларусь. Кожны з нас вырашае гэтыя важныя дзяржаўныя задачы ў рамках сваёй кампетэнцыі.
Сёння часопіс «Народная асвета» адлюстроўвае прафесійныя інтарэсы ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу – ад кіраўнікоў школ і іх намеснікаў да выкладчыкаў усіх школьных дысцыплін, класных кіраўнікоў, сацыяльных педагогаў, педагогаў-псіхолагаў, бацькоў і дзяцей. Штомесячна часопіс прапануе сваім чытачам актуальны, аб’ёмны і стратэгічна вывераны пакет навуковых матэрыялаў, метадычных рэкамендацый і практычных распрацовак.
Часопіс актыўна прапагандуе лепшыя ўзоры айчыннай педагагічнай практыкі. На старонках выдання абагульнены вопыт эфектыўнай дзейнасці лепшых школ, ліцэяў, гімназій Беларусі. Па водгуках чытачоў і падпісчыкаў «Народнай асветы», часопіс выступае дзейсным і дакладным інструментам прафесійнага развіцця, эканамічным і даступным сродкам самаадукацыі. Максімальная практычная накіраванасць часопіса пераўтварае яго ў сучасны інтэрактыўны падручнік для кожнага беларускага педагога і рэальную школу дыстанцыйнага навучання для ўпраўленца і метадыста.
Мы занепакоены тым, што адсутнасць у настаўнікаў доступу да часопіса і яго інфармацыйных рэсурсаў (сайта, электронных дадаткаў, дыстанцыйных навучальных курсаў, майстар-класаў, фестывалю школьных СМІ) пазбаўляе педагогаў магчымасці сістэмна вывучаць эфектыўны педагагічны вопыт, аператыўна прымяняць яго ў сваёй практычнай дзейнасці, узбагачаць уласную прафесійную і інфармацыйную культуру.
Рэдакцыйны савет і рэдкалегія выдання ўпэўнены, што ваша асабістае ўважлівае і дэталёвае знаёмства са зместам часопіса, яго праектамі і рубрыкамі абавязкова падштурхне вас да прыняцця адназначнага рашэння далучыцца да нашай інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Часопіс «Народная асвета» – у кожную школу Беларусі!». Мы спадзяёмся, што гэты дэвіз стане вашым асабістым перакананнем і дазволіць выйсці на шлях пастаяннага і эфектыўнага супрацоўніцтва з часопісам.
Нашы падпісныя індэксы:
74967 – індывідуальная падпіска; 749672 – ведамасная падпіска.
631412 – пакетная падпіска («Народная асвета»+«Настаўніцкая газета»)
Падпіску можна аформіць на сайце РУП «Белпошта»