Паважаныя сябры! Рады вітаць Вас на нашым сайце. Тут вы можаце:

– знайсці актуальныя публікацыі, што былі надрукаваны ў часопісе, а таксама матэрыялы, што не ўвайшлі ў часопіс
(дадаткі, фотаздымкі, водгукі чытачоў),

– азнаёміцца са зместам часопіса за апошнія гады (па нумарах і па рубрыках),

– даведацца, якія мерапрыемствы былі праведзены «Народнай асветай» і якія плануюцца ў бліжэйшы час,

– пазнаёміцца з нашымі сябрамі, партнёрамі і тымі, хто рыхтуе часопіс да друку,

– атрымаць кансультацыю па правілах афармлення матэрыялаў, прызначаных для публікацыі ў часопісе.

ФОРМА АЎТАРА, запаўняецца пры адпраўцы матэрыялаў для публікацыі ў часопісе

 

Увага! Актуальная публікацыя

 

 

№2 2025 г.

 

Степусь О. В. Цифровая трансформация образования: гуманитарный потенциал, гуманитарные риски

 

старонкі 3-6

 

 

 

Коптева С. И., Бартош П. А., Корзун С. А. Психология агрессора: что заставляет подростков становиться буллерами?
 

старонкі 80-84

 

 

Сумесны праект часопіса
«Народная асвета»
З Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі

Алгарытм падрыхтоўкі публікацыі
для праекта
«Энцыклапедыя «Школы Беларусі»

Запрашаем наведаць наш
тэлеграм канал

https://t.me/nastgaz

Тэматычны спіс рубрыкі «Педагагічная асамблея» на 2024 г.

Майстар-клас
ад часопіса «Народная асвета»

 


Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Адміністрацыйны партфель»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Атэстацыя педагагічных кадраў»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Ідэалагічны вектар»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Бізнес інкубатар»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Факультатыў у школе»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Энергазберажэнне ў школе»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Прафарыентацыя ў школе»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый рубрыкі «Педагагічная асамблея»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый рубрыкі «Бацькоўскі сход»

 

 

 

 

Навіны ад «Народнай асветы»

Снежань 2024 г.

Майстар-клас
«Інфармацыйная культура педагога: як падрыхтаваць матэрыялы для навукова-педагагічнага выдання»
ад часопіса «Народная асвета»
ў Сянно.

Фотарэпартаж змешчаны ў фоталетапісе нашага сайта.

Лістапад 2024 г.

Майстар-клас
«Інфармацыйная культура педагога: як падрыхтаваць матэрыялы для навукова-педагагічнага выдання»
ад часопіса «Народная асвета»
ў Крупках.

Фотарэпартаж змешчаны ў фоталетапісе нашага сайта.

Лістапад 2024 г.

Майстар-клас
«Інфармацыйная культура педагога: як падрыхтаваць матэрыялы для навукова-педагагічнага выдання»
ад часопіса «Народная асвета»
ў Ляхавічах.

Фотарэпартаж змешчаны ў фоталетапісе нашага сайта.

Лістапад 2024 г.

Майстар-клас
«Інфармацыйная культура педагога: як падрыхтаваць матэрыялы для навукова-педагагічнага выдання»
ад часопіса «Народная асвета»
ў Гродненскім раёне.

Фотарэпартаж змешчаны ў фоталетапісе нашага сайта.

Кастрычнік 2024 г.

Майстар-клас
«Інфармацыйная культура педагога: як падрыхтаваць матэрыялы для навукова-педагагічнага выдання»
ад часопіса «Народная асвета»
ў Асіповічах.

Фотарэпартаж змешчаны ў фоталетапісе нашага сайта.

Кастрычнік 2024 г.

Майстар-клас
«Інфармацыйная культура педагога: як падрыхтаваць матэрыялы для навукова-педагагічнага выдання»
ад часопіса «Народная асвета»
ў Стаўбцах.

Фотарэпартаж змешчаны ў фоталетапісе нашага сайта.

Чэрвень 2024 г.

Майстар-клас
«Інфармацыйная культура педагога: як падрыхтаваць матэрыялы для навукова-педагагічнага выдання»
ад часопіса «Народная асвета»
ў Касцюковічах і Хоцімску.

Фотарэпартаж змешчаны ў фоталетапісе нашага сайта.

 

Чытайце ў наступным нумары:

• Функцыянальная дасведчанасць навучэнцаў
• Патрыятычнае выхаванне ў сельскай школе
• «Двойчая выключнасць» адораных дзяцей
 

 

 

 

 

 

Часопіс «Народная асвета» – прафесійны навігатар педагога

Паважаныя чытачы!

Дарагія сябры! Перш за ўсё дазвольце вас павіншаваць з Новым годам і падзякаваць вам, што выбіраеце лепшыя інфармацыйныя сродкі для прафесійнага самаразвіцця і ўдасканалення педагагічнага майстэрства. І калі ў вашых руках гэты часопіс і ўвогуле ўсе выданні выдавецкага дома «Педагагічная прэса» – вы зрабілі правільны выбар. Для нас гэта вялікая адказнасць і яшчэ адно пацвярджэнне таго, што «Народная асвета» трымае высокую планку матэрыялаў з пункту гледжання і метадычнай каштоўнасці, і адпаведнасці часу, і запатрабаванасці ў педагогаў.

У 2025 годзе мы пачынаем новыя праекты і адкрываем новыя рубрыкі, якія, упэўнены, стануць падмуркам для якаснай арганізацыі адукацыйнага працэсу. Праект «Школа прававых ведаў» – гэта вынік сумеснай работы часопіса «Народная асвета» і Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Сярод тэм, якія будуць разглядацца ў рамках праекта, – ідэалагічная работа з моладдзю, развіццё сацыяльна-прававой кампетэнтнасці дзяцей і падлеткаў, прафілактыка правапарушэнняў, дэвіянтных паводзін, экстрэмізму, арганізацыя работы прававых класаў, ваенна-патрыятычнае выхаванне школьнікаў і інш. Навуковым кансультантам праекта выступае начальнік Інстытута, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, палкоўнік юстыцыі Юрый Францавіч Камянецкі.

Рубрыка «Метадычнае партфоліа» стане своеасаблівай інтэрактыўнай пляцоўкай для абмену вопытам выкарыстання дзейсных інструментаў арганізацыі якаснага ўрока і адначасова метадычным дапаможнікам для правядзення майстар-класаў, семінараў-практыкумаў, педагагічных майстэрняў і іншых мерапрыемстваў метадычнага кшталту. Спадзяёмся, рубрыка зацікавіць і вопытных педагогаў, і тых, хто толькі пачынае працоўную дзейнасць. Так што запрашаем далучацца да прафесійнай размовы на старонках «Народнай асветы».

Безумоўна, 2025 год – знакавы для ўсіх беларусаў. У маі краіна будзе адзначаць 80-годдзе з Дня Перамогі. Мы разумеем вялікую адказнасць за захаванне гістарычнай памяці і выхаванне ў маладога пакалення грама­дзянскасці і патрыятызму, таму працягнем аказваць метадычную і інфармацыйную падтрымку пры правядзенні ва ўстановах адукацыі ідэалагічнай работы з моладдзю. Для зацікаўленых педагогаў мы падрыхтавалі электронны банк выхаваўчых мерапрыемстваў і прапануем гэтыя матэрыялы нашым чытачам (па запытах).

Рэдактарскі калектыў «Народнай асветы» заўсёды імкнецца быць карысным для настаўнікаў. З майстар-класам «Інфармацыйная культура педагога: як падрыхтаваць артыкул для педагагічнага выдання» ў 2024 годзе мы пабывалі ў 18 раёнах рэспублікі і не спыняемся ў сваіх метадычных падарожжах. Звяртайцеся ў рэдакцыю з запытам на правядзенне майстар-класа.

Запрашаем вас і ў 2025 годзе быць нашымі аўтарамі і чытачамі, дзяліцца сваімі метадычнымі ідэямі. А мы плануем разгледзець на старонках часопіса «Народная асвета» наступныя тэмы:

  •  Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне навучэнцаў: захаванне гістарычнай памяці.

  • Тыдзень роднай мовы і нацыянальнай культуры.   

  • Функцыянальная дасведчанасць навучэнцаў: інструменты фарміравання.

  • Працоўнае выхаванне школьнікаў: грамадска карысныя праекты.

  • Бяспечнае лета – шчаслівае лета.

  • Фінансавая дасведчанасць – кампетэнцыя сённяшняга дня.

  • Класная гадзіна: выхаваўчы патэнцыял.

  • Рэфлексіўная культура педагога і самаадукацыйная дзейнасць.

  • Тыдзень псіхалогіі ў школе.

  • Сацыяльныя кампетэнцыі дзяцей і падлеткаў.

  • Профільнае навучанне і прафарыентацыя: праектаванне паспяховай кар’еры.

  • Бацькоўскі ўніверсітэт: педагагічная культура тат і мам.

…У чароўны час Новага года мы заўсёды загадваем жаданні, чакаем цудаў, спадзяёмся на лепшае. А насамрэч гэтыя цуды – у нашых руках, бо для таго каб адчуваць сябе шчаслівымі, трэба не так і многа. Быць шчырым, дапамагаць тым, хто побач, рабіць сваю справу з душой – вось і ўвесь сакрэт. Паспрабуем?
 

Святлана Уладзіміраўна Мазурына
 

 


Кантактная інфармацыя рэдакцыі: тэлефоны:  +375-17-215-05-19(факс); +375-17-215-05-18; 215-05-20

Рэжым работы: панядзелак – чацвер (09.00-18.00), пятніца (09.00-16.45), субота-нядзеля (выхадны дзень), перапынак на абед (13.00-14.00)

паштовы адрас: 220013, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 77

электронны адрас:   info@n-asveta.by

Апошняе абнаўленне 06.02.2025

© Рэдакцыя часопіса «Народная асвета», 2006-2025