Паважаныя сябры! Рады вітаць Вас на нашым сайце. Тут вы можаце:

– знайсці актуальныя публікацыі, што былі надрукаваны ў часопісе, а таксама матэрыялы, што не ўвайшлі ў часопіс
(дадаткі, фотаздымкі, водгукі чытачоў),

– азнаёміцца са зместам часопіса за апошнія гады (па нумарах і па рубрыках),

– даведацца, якія мерапрыемствы былі праведзены «Народнай асветай» і якія плануюцца ў бліжэйшы час,

– пазнаёміцца з нашымі сябрамі, партнёрамі і тымі, хто рыхтуе часопіс да друку,

– атрымаць кансультацыю па правілах афармлення матэрыялаў, прызначаных для публікацыі ў часопісе.

ФОРМА АЎТАРА, запаўняецца пры адпраўцы матэрыялаў для публікацыі ў часопісе

 

Увага! Актуальная публікацыя

 

 

№10 2024 г.

 

Корнило Н. А. Самореализация педагога в интегрированном образовательном пространстве: инновационный проект

 

старонкі 10-15

 

 

 

Месникович С. А. Стили семейного воспитания: как выбрать оптимальный?
 

старонкі 84-87

 

 

Сумесны праект часопіса
«Народная асвета»
З Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі

Алгарытм падрыхтоўкі публікацыі
для праекта
«Энцыклапедыя «Школы Беларусі»

Запрашаем наведаць наш
тэлеграм канал

https://t.me/nastgaz

Тэматычны спіс рубрыкі «Педагагічная асамблея» на 2024 г.

Майстар-клас
ад часопіса «Народная асвета»

 


Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Адміністрацыйны партфель»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Атэстацыя педагагічных кадраў»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Ідэалагічны вектар»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Бізнес інкубатар»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Факультатыў у школе»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Энергазберажэнне ў школе»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Прафарыентацыя ў школе»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый рубрыкі «Педагагічная асамблея»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый рубрыкі «Бацькоўскі сход»

 

 

 

 

Навіны ад «Народнай асветы»

Чэрвень 2024 г.

Майстар-клас
«Інфармацыйная культура педагога: як падрыхтаваць матэрыялы для навукова-педагагічнага выдання»
ад часопіса «Народная асвета»
ў Касцюковічах і Хоцімску.

Фотарэпартаж змешчаны ў фоталетапісе нашага сайта.

Красавік 2024 г.

Майстар-клас
«Інфармацыйная культура педагога: як падрыхтаваць матэрыялы для навукова-педагагічнага выдання»
ад часопіса «Народная асвета»
ў Ваўкавыску.

Фотарэпартаж змешчаны ў фоталетапісе нашага сайта.

Красавік 2024 г.

Майстар-клас
«Інфармацыйная культура педагога: як падрыхтаваць матэрыялы для навукова-педагагічнага выдання»
ад часопіса «Народная асвета»
ў Дзятлаве.

Фотарэпартаж змешчаны ў фоталетапісе нашага сайта.

Красавік 2024 г.

Майстар-клас
«Інфармацыйная культура педагога: як падрыхтаваць матэрыялы для навукова-педагагічнага выдання»
ад часопіса «Народная асвета»
ў Чачэрску.

Фотарэпартаж змешчаны ў фоталетапісе нашага сайта.

 

Чытайце ў наступным нумары:

Дзейсныя інструменты прафарыентацыі
• Прававыя асновы работы з рэзервам кадраў
• Педагагічная падтрымка дзяцей з РАС
 

 

 

 

 

 

 

Пераможцы и намінанты XVIII Фестывалю школьных газет і часопісаў
«Пунсовыя ветразі»

 

 

 

Зацверджана

 

Дырэктар

рэдакцыйна-выдавецкай установы

«Выдавецкі дом «Педагагічная прэса»

                            Е. Э. Дубінская

 

 

 

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб фестывалі школьных СМІ «Пунсовыя ветразі»

 

І. Агульныя палажэнні

Фестываль школьных СМІ «Пунсовыя ветразі» (далей – фестываль), скіраваны на павышэнне прэстыжу журналісцкай прафесіі сярод моладзі, стварэнне спрыяльнай інфармацыйнай прасторы ў дзіцячым і маладзёжным асяроддзі, стымуляванне творчай актыўнасці педагогаў праводзіцца па ініцыятыве рэдакцыі часопіса «Народная асвета» ўстановы «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса».

1.1. Мэты фестывалю:

  • выяўленне ў сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях і пазашкольных установах Рэспублікі Беларусь творчых калектываў (школьных рэдакцый), якія ствараюць уласныя газеты і часопісы;

  • развіццё творчых здольнасцей падлеткаў, юнакоў і дзяўчат;

  • фарміраванне мультыкультурнай пазіцыі дзяцей і моладзі;

  • прыцягненне ўвагі да праблем дзяцей і моладзі, навучання і выхавання, узаемадзеяння сям’і, школы і дзіцячых грамадскіх арганізацый;

  • павышэнне інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню дзяцей і моладзі на аснове нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей;

  • папулярызацыя перадавога педагагічнага вопыту ў галіне стварэння школьных газет і часопісаў, электронных СМІ.

1.2. Арганізатарам фестывалю з’яўляецца ўстанова «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса»

1.3. Удзельнікамі фестывалю могуць быць школьныя рэдкалегіі і творчыя калектывы, а таксама рэдкалегіі пазашкольных устаноў, якія выпускаюць свае друкаваныя або электронныя СМІ (газеты, часопісы, альманахі і інш.).

ІІ. Парадак правядзення фестывалю

2.1. Фестываль праводзіцца ў наступныя тэрміны:

  • пачатак фестывалю – 1 студзеня 2024 г.

  • заканчэнне фестывалю – 31 снежня 2024 г.

2.2. Фестывальныя мерапрыемствы праводзяцца на працягу 2024 г. і ўяўляюць сабой:

  • майстар-класы «Школьная медыяпрастора» па заяўках удзельнікаў фестывалю (студзень – снежань 2024 г.);

  • конкурс на лепшае школьнае друкаванае выданне «Спроба пяра» (1.02.2024 – 01.05.2024 г.).

ІІІ. Парадак правядзення конкурсу «Спроба пяра»

3.1. Конкурс праводзіцца па двух намінацыях:

  • «Лепшая школьная газета» (1, 2, 3 месца);

  • «Лепшы школьны часопіс» (1, 2, 3 месца);

 

дадаткова ўстанаўліваюцца ўзнагароды ў тэматычных намінацыях:

  • «За творчы падыход да асвятлення школьнага жыцця»;

  • «За актуальнасць тэм і імкненне да дасканаласці»

  • «За якаснае асвятленне школьнага жыцця і сучасны дызайн»

  • «За прафесіяналізм і актыўную жыццёвую пазіцыю»

  • «За актыўны ўдзел»

  • «За якасную арганізацыю рэдакцыйна-выдавецкага працэсу»

  • «За актуальны змест і яркае паліграфічнае выкананне»

  • «За ўдалы дэбют і творчы падыход да асвятлення школьнага жыцця»

  • «За прафесійны падыход да стварэння школьнай газеты»

  • «За якаснае асвятленне дзейнасці сучаснай школы»

  • «За актуальнасць тэматыкі і актыўную жыццёвую пазіцыю»

  • «За якаснае асвятленне дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў»

  • «За лепшую тэматычную арганізацыю матэрыялаў на старонках выдання»

  • «За сучасны дызайн і тэматычную разнастайнасць»

  • «За жанравае пастаянства і тэматычную разнастайнасць»

  • «За паспяховае засваенне інтэрнэт-прасторы і актуальнасць зместу»

3.2. Для ўдзелу ў конкурсе рэдкалегіі (творчаму калектыву) неабходна да 1 мая 2024 г. даслаць на адрас рэдакцыі часопіса «Народная асвета» тры розныя нумары сваёй газеты (часопіса) або дыск з лакальнай версіяй электроннага СМІ, якія выйшлі ў 2023/24 навучальным годзе. Асобна дадаецца кароткая анатацыя, якая павінна ўтрымліваць інфармацыю пра заснавальніка, каардынатара праекта, склад рэдкалегіі, кантактны тэлефон, поўны паштовы і электронны адрасы.

3.3. У склад журы ўваходзяць прадстаўнікі педагагічных і дзіцячых СМІ школ, гімназій, ліцэяў, Інстытута журналістыкі БДУ, іншых устаноў і арганізацый.

IV. Крытэрыі ацэнкі конкурсных выданняў

4.1. Конкурснае выданне павінна адлюстроўваць актуальныя палітычныя і грамадскія падзеі, найважнейшыя аспекты жыцця навучальнай ці выхаваўчай установы, дэманстраваць творчы патэнцыял стваральнікаў газеты (часопіса).

4.2. Падчас ацэнкі школьных СМІ журы звяртае ўвагу на:

  • сістэмнасць і перыядычнасць выхаду школьнай газеты (часопіса);

  • актуальнасць, злабадзённасць і запатрабаванасць выдання;

  • тэматычную і жанравую разнастайнасць;

  • наяўнасць арыгінальных аўтарскіх матэрыялаў;

  • мастацкае і тэхнічнае афармленне выдання;

  • адпаведнасць заяўленаму тыпу выдання (па структуры, рубрыкацыі, графічным і дызайнерскім афармленні).

4.3 Аргкамітэт і журы прадугледжваюць дыпломы для пераможцаў у кожнай намінацыі, а таксама шэраг узнагарод для ўдзельнікаў конкурсу за асобныя творчыя дасягненні.

4.4 Элетронная версія Палажэння размешчана на сайце часопіса www.n-asveta.by.

 

Вынікі конкурсу будуць падводзіцца дыстанцыйна!!!

 Праекты часопіса "Народная асвета"


Кантактная інфармацыя рэдакцыі: тэлефоны:  +375-17-215-05-19(факс); +375-17-215-05-18; 215-05-20

Рэжым работы: панядзелак – чацвер (09.00-18.00), пятніца (09.00-16.45), субота-нядзеля (выхадны дзень), перапынак на абед (13.00-14.00)

паштовы адрас: 220013, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 77

электронны адрас:   info@n-asveta.by

Апошняе абнаўленне 17.10.2024

© Рэдакцыя часопіса «Народная асвета», 2006-2023