Паважаныя сябры! Рады вітаць Вас на нашым сайце. Тут вы можаце:

– знайсці актуальныя публікацыі, што былі надрукаваны ў часопісе, а таксама матэрыялы, што не ўвайшлі ў часопіс
(дадаткі, фотаздымкі, водгукі чытачоў),

– азнаёміцца са зместам часопіса за апошнія гады (па нумарах і па рубрыках),

– даведацца, якія мерапрыемствы былі праведзены «Народнай асветай» і якія плануюцца ў бліжэйшы час,

– пазнаёміцца з нашымі сябрамі, партнёрамі і тымі, хто рыхтуе часопіс да друку,

 

График проведения прямых телефонных линий на 2025 год в редакционно-издательском учреждении
«Издательский дом «Педагогическая пресса»

ПЛАН работы комиссии по противодействию коррупции редакционно-издательского учреждения
«Издательский дом «Педагогическая пресса» на 2025 год

Правілы афармлення матэрыялаў, прызначаных для публікацыі ў часопісе

ФОРМА АЎТАРА, запаўняецца пры адпраўцы матэрыялаў для публікацыі ў часопісе

АНКЕТА «Анализ психоэмоциональных проблем и трудностей в школе»

 

Увага! Актуальная публікацыя

 

 

№6 2025 г.

 

Сергейко С. А. Построение единого интегрированного образовательно-профессионального пространства
региона: ценностно-смыслообразующий этап

 

старонкі 3-6

 

 

 

Месникович С. А. Если у подростка есть кумир
 

старонкі 84-87

 

 

Сумесны праект часопіса
«Народная асвета»
З Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі

Алгарытм падрыхтоўкі публікацыі
для праекта
«Энцыклапедыя «Школы Беларусі»

Запрашаем наведаць наш
тэлеграм канал

https://t.me/nastgaz

Тэматычны спіс рубрыкі «Педагагічная асамблея» на 2024 г.

Майстар-клас
ад часопіса «Народная асвета»

 


Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Адміністрацыйны партфель»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Атэстацыя педагагічных кадраў»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Ідэалагічны вектар»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Бізнес інкубатар»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Факультатыў у школе»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Энергазберажэнне ў школе»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый на тэму «Прафарыентацыя ў школе»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый рубрыкі «Педагагічная асамблея»

 

 

Сістэматызаваны спіс публікацый рубрыкі «Бацькоўскі сход»

 

 

 

 

Навіны ад «Народнай асветы»

Сакавік 2025 г.

Майстар-клас
«Інфармацыйная культура педагога: як падрыхтаваць матэрыялы для навукова-педагагічнага выдання»
ад часопіса «Народная асвета»
ў Слоніме.

Фотарэпартаж змешчаны ў фоталетапісе нашага сайта.

Сакавік 2025 г.

Майстар-клас
«Інфармацыйная культура педагога: як падрыхтаваць матэрыялы для навукова-педагагічнага выдання»
ад часопіса «Народная асвета»
ў Круглым.

Фотарэпартаж змешчаны ў фоталетапісе нашага сайта.

Сакавік 2025 г.

Майстар-клас
«Інфармацыйная культура педагога: як падрыхтаваць матэрыялы для навукова-педагагічнага выдання»
ад часопіса «Народная асвета»
ў Шклове.

Фотарэпартаж змешчаны ў фоталетапісе нашага сайта.

Люты 2025 г.

Майстар-клас
«Інфармацыйная культура педагога: як падрыхтаваць матэрыялы для навукова-педагагічнага выдання»
ад часопіса «Народная асвета»
ў Гродна.

Фотарэпартаж змешчаны ў фоталетапісе нашага сайта.

Люты 2025 г.

Майстар-клас
«Інфармацыйная культура педагога: як падрыхтаваць матэрыялы для навукова-педагагічнага выдання»
ад часопіса «Народная асвета»
ў Докшыцкім раёне.

Фотарэпартаж змешчаны ў фоталетапісе нашага сайта.

Люты 2025 г.

Майстар-клас
«Інфармацыйная культура педагога: як падрыхтаваць матэрыялы для навукова-педагагічнага выдання»
ад часопіса «Народная асвета»
ў Маларыцкім раёне.

Фотарэпартаж змешчаны ў фоталетапісе нашага сайта.

Снежань 2024 г.

Майстар-клас
«Інфармацыйная культура педагога: як падрыхтаваць матэрыялы для навукова-педагагічнага выдання»
ад часопіса «Народная асвета»
ў Сянно.

Фотарэпартаж змешчаны ў фоталетапісе нашага сайта.

Лістапад 2024 г.

Майстар-клас
«Інфармацыйная культура педагога: як падрыхтаваць матэрыялы для навукова-педагагічнага выдання»
ад часопіса «Народная асвета»
ў Крупках.

Фотарэпартаж змешчаны ў фоталетапісе нашага сайта.

 

Чытайце ў наступным нумары:

• Партфоліа класнага кіраўніка
• Падрыхтоўка будучых педагогаў
• Патрыятычнае выхаванне моладзі

 

 

 

 

 

 

Патрабаванні да афармлення артыкулаў для публікацыі ў часопісе «Народная асвета»

(PDF-файл па спасылцы)


1. Агульныя патрабаванні
    Для публікацыі ў часопісе ў першую чаргу разглядаюцца артыкулы, якія маюць практыкаарыентаваны характар. Матэрыял павінен быць актуальным, арыгінальным, лагічна суцэльным, змяшчаць новую інфармацыю (навукова-метадычныя падыходы, парады, каментарыі па тэме, практыкаванні, заданні і г.д.). Тэму неабходна суаднесці з вучэбнай праграмай. Назва артыкула павінна адлюстроўваць асноўную ідэю, быць кароткай, змяшчаць ключавыя словы.
    Не дапускаецца прадастаўленне матэрыялу ў форме справаздачы аб праведзе-най рабоце, а таксама ў форме тэхналагічнай карты.
    Прадастаўляючы матэрыял для публікацыі, аўтар гарантуе дакладнасць усіх звестак пра сябе, адсутнасць плагіяту, належнае афармленне ўсіх запазычанняў.
    Рэдакцыя пакідае за сабой права на ўнясенне змяненняў, якія не скажаюць ас-ноўны змест артыкула.
    У выпадку выяўлення рэдакцыяй часопіса неадпаведнасці матэрыялаў указаным патрабаванням аўтару можа быць прапанавана дапрацаваць (перапрацаваць) матэрыял або адмоўлена ў публікацыі.
    Рэдакцыя не прымае да разгляду матэрыялы, якія былі апублікаваны раней у іншых выданнях. Рукапісы, дасланыя ў рэдакцыю, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы ў парадку абмеркавання, не падзяляючы пункту погляду аўтара. Не прымаецца да публікацыі ілюстрацыйны матэрыял, які знаходзіцца пад аховай аўтарскага права. Выключэнне складаюць выпадкі, калі правы на выяву належаць аўтару артыкула. Не прымаюцца спасылкі на Вікіпедыю. Пры выкарыстанні ў тэксце малавядомых тэрмінаў неабходна даць іх тлумачэнне.
    Аўтары, накіроўваючы матэрыял у рэдакцыю часопіса, не павінны выкарыстоўваць інфармацыю, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
    Рэдакцыя:

  • забяспечвае канфідэнцыяльнасць аўтарскіх матэрыялаў і персанальных дадзеных;

  • паведамляе аўтарам аб прыняцці да апублікавання, адмове або неабходнасці дапрацоўкі аўтарскага матэрыялу;

  • праводзіць праверку тэксту ў сістэме, якая дазваляе вызначыць наяўнасць плагіяту і некарэктных запазычанняў.

    У адпаведнасці з прынцыпамі дастатковасці і аб’ектыўнай неабходнасці ў рабоце над аўтарскім матэрыялам рэдактары маюць права на змяненне тэксту з мэтай выпраўлення арфаграфічных, пунктуацыйных, граматычных памылак, стылістычных, сэнсавых і іншых недакладнасцей.
    Для метадычных матэрыялаў у дапамогу настаўніку індэкс УДК, анатацыя, рэцэнзіі не патрабуюцца.

2. Афармленне тэксту
Звесткі пра аўтара: прозвішча, імя, імя па бацьку; мабільны тэлефон; месца асноўнай працы, пасада, кваліфікацыйная катэгорыя, вучоная ступень, званне (поўныя фармулёўкі). Форма для прадастаўлення звестак пра аўтара:
 

Прозвішча

 

Імя

 

Імя па бацьку

 

Месца працы

 

Пасада

 

Вучоная ступень

 

Вучонае званне

 

Кваліфікацыйная катэгорыя

 

Мабільны тэлефон

 

E-mail

 


Для запаўнення формы неабходна перайсці па спасылцы
(https://www.n-asveta.by/dadatki/forma.docx).
 

    Абавязковы партрэтны фотаздымак (300 dpi).
    Артыкулы (на беларускай або рускай мове) павінны быць надрукаваны праз паўтара інтэрвалы, шрыфт Times New Roman, памер шрыфта 14 пт., аб’ем 12 000–16 000 знакаў з прабеламі.
    Выкарыстанне зносак у тэксце не дапускаецца. Спасылкі на цытаваныя крыніцы афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК РБ: напр., [2, с. 34] (тут 2 – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, 34 – нумар старонкі). Спіс літаратуры павінен змяшчаць не больш як 10 крыніц.
    Схемы пажадана выконваць у рэдактары COREL, праграме WORD, табліцы – у праграме WORD. Фатаграфіі, а таксама іншы ілюстрацыйны матэрыял прадастаўляецца ў фармаце JPEG або TIFF з разрашэннем не менш як 300 dpi.
    Рэдакцыя не разглядае матэрыялы, якія не адпавядаюць пералічаным патрабаванням.

3. Артыкулы па тэме дысертацыі
    У часопісе размяшчаюцца артыкулы па такіх галінах навукі, як педагогіка, псіхалогія, філалогія (пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацый даступны на сайце ВАК).
    Да артыкулаў, якія змяшчаюць матэрыялы дысертацыйных даследаванняў, у адпаведнасці з інструкцыяй па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі (зацв. Загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 25.06.2014 №159 (у рэд. загада ВАК РБ ад 01.10.2024 №230; даступна на сайце ВАК) дадаткова прад’яўляюцца наступныя патрабаванні:

  • аб’ём не менш як 0,35 аўтарскага аркуша, або 14 тысяч друкаваных знакаў (уключаючы прабелы паміж словамі, знакі прыпынку, лічбы і інш.), што складае 8–10 старонак тэксту (14 пт., праз 1,5 інтэрвалы);

  • УДК, анатацыя (100–150 слоў на мове артыкула (беларускай або рускай) з перакладам на англійскую мову; павінна адлюстроўваць яго змест і быць прыдатнай для публікацыі асобна ад артыкула);

  • ключавыя словы на мове артыкула (беларускай або рускай) з перакладам на англійскую мову;

  • дзве рэцэнзіі, завераныя па месцы працы рэцэнзентаў.

Рэдакцыя не разглядае матэрыялы, якія не адпавядаюць пералічаным патрабаванням.

4. Артыкулы з вопыту арганізацыі метадычнай работы з педагогамі
    Матэрыял павінен змяшчаць сцэнарый майстар-класа, семінара, педсавета і г.д. Ва ўступе аўтар абгрунтоўвае актуальнасць абранай тэмы, сутнасць праблемы і шляхі яе вырашэння. Неабходна сфармуляваць тэму, мэту, задачы мерапрыемства, апісаць абсталяванне, указаць мэтавую аўдыторыю (маладыя настаўнікі, метадысты, выкладчыкі канкрэтнага прадмета і г.д.). Этапы мерапрыемства павінны адпавядаць структуры майстар-класа, семінара, педсавета. У апісанне ходу мерапрыемства неабходна ўключыць увесь дыдактычны матэрыял (заданні для ўдзельнікаў з адказамі, схемы, табліцы, ілюстрацыі і г.д.). У заключнай частцы падаюцца высновы аўтара адносна разгледжанага пытання, рэкамендацыі па правядзенні мерапрыемства, апісанне магчымых цяжкасцей. Абавязковы спіс літаратуры.
    Рэдакцыя не разглядае матэрыялы, якія не адпавядаюць пералічаным патрабаванням.

5. Артыкулы з вопыту работы педагогаў-прадметнікаў
    Матэрыял павінен змяшчаць не справаздачу з пералікам урокаў або мерапрыемстваў, а апісанне сістэмы метадычнай работы педагога (метады, прыёмы, тэхналогіі з прыкладамі аўтарскіх заданняў, практыкаванняў, фрагментаў урокаў, факультатыўных заняткаў; абавязкова ўказанне класа і тэмы адпаведна вучэбнай праграме). Уступ – абгрунтаванне актуальнасці тэмы, вызначэнне шляхоў вырашэння метадычных пытанняў; заключэнне – вывады. Абавязковы спіс літаратуры.
    Сцэнарыі вучэбных і факультатыўных заняткаў могуць быць уключаны ў артыкул толькі ў якасці дадаткаў да асноўнага тэксту з апісаннем вопыту работы.
    Рэдакцыя не разглядае матэрыялы, якія не адпавядаюць пералічаным патрабаванням.

6. Артыкулы з вопыту работы класных кіраўнікоў, педагогаў-псіхолагаў, педагогаў сацыяльных, бібліятэкараў, педагогаў дадатковай адукацыі
    Матэрыял павінен змяшчаць не справаздачу з пералікам праведзеных мерапрыемстваў, а апісанне сістэмы выхаваўчай работы педагога (аўтарскія праекты, формы работы з дзецьмі і бацькамі, прыклады аўтарскіх сцэнарыяў пазакласных мерапрыемстваў, гульняў, заданняў, практыкаванняў; абавязкова ўказанне класа і тэмы). Уступ – абгрунтаванне актуальнасці тэмы, вызначэнне шляхоў вырашэння пытанняў, звязаных з арганізацыяй выхаваўчай работы; заключэнне – вывады.     Абавязковы спіс літаратуры.
    Не дапускаецца выкарыстанне фрагментаў матэрыялаў іншых аўтараў без спасылак у адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК.
    Рэдакцыя не разглядае матэрыялы, якія не адпавядаюць пералічаным патрабаванням.
 


Кантактная інфармацыя рэдакцыі: тэлефоны:  +375-17-215-05-19(факс); +375-17-215-05-18; 215-05-20

Рэжым работы: панядзелак – чацвер (09.00-18.00), пятніца (09.00-16.45), субота-нядзеля (выхадны дзень), перапынак на абед (13.00-14.00)

паштовы адрас: 220013, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 77

электронны адрас:   info@n-asveta.by

Апошняе абнаўленне 16.06.2025

© Рэдакцыя часопіса «Народная асвета», 2006-2025